Макс Корж — Интервью: «Зь беларускамоўнага рэпу я нікуды не сыходзіў» (Автор: Заяц) (2013 г.) [INFO Sekira Bro.]

Макс Корж — Интервью: «Зь беларускамоўнага рэпу я нікуды не сыходзіў» (Автор: Заяц) (2013 г.) [INFO Sekira Bro.]

Макс Корж — Интервью: «Зь беларускамоўнага рэпу я нікуды не сыходзіў» (Автор: Заяц) (2013 г.) [INFO Sekira Bro.]

Пасьля трыюмфу на «Street Awards», дзе былі ўзятыя намінацыі «Кліп году», «Альбом году» і «Артыст году» ды напярэдадні сольнага канцэрту ў Палацы спорту, на які квіткі разышліся яшчэ за месяц да пачатку, майстра размоўнага жанру Макс Корж даў інтэрвію Tuzin.fm і заявіў, што рыхтуе некалькі беларускамоўных трэкаў.

Нямногія ведаюць, што вядомы рэпэр Макс Корж нарадзіўся ў беларускім горадзе Лунінец, які знаходзіцца на поўдні Беларусі, у Берасьцейскай вобласьці. Свой творчы шлях ён пачаў у гурце LunClan, які чытаў рэп на беларускай мове. Адзін з сваіх трэкаў «Працоўны чацьвер» пяць гадоў таму быў прэзентаваны на «Тузіне Гітоў» і меў посьпех. Цяпер Макс Корж зьяўляецца падпісантам вядомага расейскага лэйблу Respect Production, які працуе з такімі выканаўцамі, як «Каста», «Песочные люди» ды іншыя. Летась выканаўца выдаў свой дэбютны альбом «Животный мир». На нядаўняй цырымоніі «Street Awards» гэтая праца атрымала перамогу ў намінацыі «Альбом году», кліп на песьню «Где я» быў прызнаны найлепшым відэа, а сам Макс – «Артыстам году». 7 сакавіка ў выканаўцы надзвычай адказны канцэрт у менскім Палацы спорту, квіткі на яго разыйшліся яшчэ за месяц да пачатку. На наступны дзень вырашана зрабіць дадатковы канцэрт у Fashion Club, а пасьля будуць выступы ў Кіеве, Пецербургу ды Маскве.

– Макс, вакол твайго стылю шырацца спрэчкі. Цябе адносяць як да папсы, так і рэп-музыкі. Як ты сам вызначаешся ў гэтай сувязі?

– Так, хтосьці называў мяне дзіўным «поп-гіп-гопам», але, я думаю, на самой справе такога не бывае. Музыка, якую я раблю – гэта мікс розных стыляў. Я не хачу адносіць сябе да нейкага аднаго стылю, я раблю тую музыку, якая мне падабаецца, якая падабаецца маім слухачам, таму па стылі асаблівых загонаў ня маю. Хоць я сам і бітмэйкер, да прабачаць мяне богі гіп-гопу, але мне зусім не цікава чуць пастаяннае «туф-туф-туф». Мая музыка – гэта мікс, які заснаваны на гіп-гопе.

– Ты ўдзельнічаў у беларускамоўным праекце LunClan, выйшаў зь менскай тусоўкі M.U.Skool. Але чаму ты вырашыў сыйсьці зь беларускамоўнай гіп-гоп плыні?

– Зь беларускамоўнага рэпу я нікуды не сыходзіў. Проста я цяпер працую трохі ў іншай плыні. Так, канечне, у мяне будуць трэкі. Хутчэй за ўсё, яны будуць па-за альбомам, але будуць. У мяне, дарэчы, яшчэ ёсьць шмат недаробленых дэмак на мове з тых часоў, калі я займаўся беларускамоўным рэпам. Ведаеш, так атрымалася, што гэта неяк у тупік усё ішло. Ды і проста дзяўчына мяне зблытала і я запісаў песьню «Где твоя любовь» на расейскай мове. І ўсе такія – так, крута-крута! І разумееш, калі людзі кажуць, што гэта крута – спыніцца цяжка. Вось і ўсё. Многія людзі казалі, маўляў: «Ну, а якая розніца на якой мове рабіць?» Я раней думаў, што ніколі ня буду на расейскай мове чытаць, але многія казалі: «Ты прыносіш людзям кайф, дабро, пазытыў, чаму б і не зачытаць?» Ну вось так усё і адбылося.

– Нядаўна твой знаёмы па M.U.Skool Zeman выклаў у сеціва беларускамоўны трэк «Дажджлівае лета» на музыку, якую ў свой час напісаў ты. Якія ў цябе цяпер дачыненьні з M.U.Skool’ам?

– Так, я думаю мы з Zeman’ам яшчэ зробім нейкі сумесны трэк на мове. Ведаеш, цяпер увогуле так атрымалася, што M.U.Skool – ён разьяднаны ўнутры сябе. Так, бывае я часам перасякаюся з Акме, з Сашком – гэта ўвесь той M.U.Skool, які мне патрэбны. З Zeman’ам, праўда, даўно ўжо не перасякаліся, але таксама хачу пабачыць яго. Што наконт дачыненьняў да беларускамоўнай рэп-культуры – так, я ў ёй знаходжуся і падтрымліваю кантакт з маімі сябрамі.

– Кажуць, што ты рабіў музыку для яшчэ аднаго беларускага рэпэра – Vinsent’a?

– Так, я рабіў яму два трэкі. Гэта мой стары добры прыяцель, можна сказаць. Была калісьці беларускамоўная дзьвіжуха, мы зь ім круціліся тады ў ёй. Гэта добры чалавек, які аддаецца сваёй справе на 100%.

– Ты цяпер выйшаў на расейскі рынак, працуеш з расейскім лэйблам Respect Production. Ці варта чакаць у гэтай сувязі сумесных трэкаў з кімсьці з расейцаў?

– Менавіта з расейскага шоў-бізнэсу – я ня маю жаданьня з кімсьці пісаць сумесныя песні. Ну гэта менавіта з прадстаўнікоў таго «шоў-бізнэса», які называецца «шоў-бізнэсам». З рэп-тусы ёсьць пару варыянтаў такіх, але гэта ўсё можна будзе пачуць пазьней.

– Што чакаць ад твайго другога альбому? Чым ён будзе розьніцца ад папярэдняй працы?

– Тэматыка ў ім больш сур’ёзная, капнем трохі глыбей. Той жа «Животный мир», тыя ж узаемаадносіны паміж людзьмі, добрыя і дрэнныя. Па канцэпцыі – ён будзе менш гіп-гопавы, больш зьмешаны. Трэкаў, напэўна, будзе менш, чым у першым альбоме, недзе 16-17, але, акрамя гэтага, трэкі яшчэ будуць выходзіць па-за альбомам. Ён будзе зроблены па-даросламу – выйдзе на носьбітах, паўсюль будзе прадавацца вялікім накладам.

Sekira Bro. : http://vkontakte.ru/sekirabro

http://sekirabro.promodj.ru/